Сіноптыкі папярэджваюць: чакаецца наліпанне мокрага снегу
1- 22.11.2014, 11:43
- 8,051
Сёння на большай частцы тэрыторыі Берасцейскай і Гарадзенскай абласцей чакаецца наліпанне мокрага снегу.
Аб небяспечнай метэаралагічнай з'яве БелТА паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.
"Па захадзе Берасцейскай і Гарадзенскай абласцей чакаецца моцнае наліпанне мокрага снегу", - сказалі сіноптыкі. Гэты характар надвор'я адпавядае чырвонаму ўзроўню небяспекі.
Сёння ўдзень па рэспубліцы тэмпература паветра складзе ад 3 градусаў марозу да 2 цяпла. На дарогах захаваецца галалёдзіца, месцамі галалёд.