Азаранка выступіць на турніры Australian Open
14- 23.11.2014, 14:15
- 8,090
Двухразовая чэмпіёнка Australian Open беларуска Вікторыя Азаранка трапіла ў асноўную сетку турніру.
Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце спаборніцтваў, піша РІА «Новости» .
Двухразовая чэмпіёнка Australian Open Вікторыя Азаранка і пераможца «Ралан Гарос-2008» сербка Ана Іванавіч патрапілі ў асноўную сетку, у якой таксама будзе прозвішча другой ракеткі свету расейкі Марыі Шарапавай.
У мужчынскім турніры выступяць 17-разовы пераможца турніраў Вялікага Шлема швейцарац Роджэр Федэрэр, аўстраліец Лейтан Х'юіт і харват Марын Чыліч.