Кітаец устанавіў рэкорд паралельнай паркоўкі
9- 23.11.2014, 17:12
- 39,343
Дасягненне было паказанае на трохдзверным хэтчбэку MINI Cooper новага пакалення ў рамках этапу чэмпіянату КНР у дрыфце, які прайшоў у горадзе Чунцын.
Хань Юэ, чэмпіёну Кітая ў дрыфце, удалося прыпаркаваць аўтамабіль у прамежак, які на восем сантыметраў больш за даўжыню самога аўтамабіля - 3770 міліметраў. Папярэдняе дасягненне - 8,6 сантыметра - належала брытанцу Алістеру Мофату. Гэты рэкорд ён устанавіў у ліпені мінулага года, піша Свiт24.
Да гэтага рэкорд Гінеса ў паралельнай паркоўцы належаў нямецкаму каскадзёру Роні Вексельбергеру. Ён на кампакт-кары Volkswagen up! заняў парковачнае месца, што на 14 сантыметраў перавышала даўжыню ягонага аўтамабіля.
У 2012 годзе рэкорд складаў 15 сантыметраў. Ён быў таксама ўстаноўлены Хань Юэ на «Міні Куперы»