Сяргей Міхалок: Будзем спрабаваць патрапіць на «Дажынкі»
17- 24.11.2014, 11:10
- 23,329
Канцэрту BRUTTO на «Менск-Арэне» не будзе.
Афіцыйнае паведамленне пра гэта клуб збіраецца апублікаваць сёння пасля абеду.
«Мы вельмі хацелі, каб на YouTube з'явіліся дзесяткі відэа, як Міхалок з братвой спявае «Наша вазьме» у «Менск-Арэне». Нумар амаль прайшоў. Будзем спрабаваць трапіць на Дажынкі», - пракаментаваў навіну мастацкі кіраўнік BRUTTO Сяргей Міхалок.
Нагадаем, планавалася, што гурт BRUTTO выступіць на «Менск-Арэне» 29 лістапада перад матчам «Дынама-Менск» - «Медвешчак».