25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпром» затрымае пачатак будаўніцтва «Паўднёвага патоку»

«Газпром» затрымае пачатак будаўніцтва «Паўднёвага патоку»

Расейскі дзяржаўны канцэрн пачне пракладку марскога ўчастка газаправода ў сярэдзіне снежня.

«Мы зрушыліся на адзін месяц, але, па-мойму, 15 снежня ў нас запланаваны пачатак», - паведаміў кіраўнік дэпартамента «Газпрома» ў працы з органамі ўлады Уладзімір Маркаў.

Ён заявіў, што санкцыі Захаду наўрад ці паўплываюць на будаўніцтва марской часткі газаправода, і ён будзе ўведзены ва ўстаноўленыя тэрміны, паведамляе BBC.

ЕЗ і ЗША ўвялі санкцыі супраць шэрагу расейскіх энэргетычных кампаній пасля анэксіі Крыму і ў адказ на пазіцыю Расеі ва ўкраінскім крызісе.

Еўракамісія дамагаецца адмовы краін-чальцоў ЕЗ ад удзелу ў праекце «Паўднёвы паток». На мінулым тыдні Італія заявіла, што «Паўднёвы паток» больш не з'яўляецца для яе прыярытэтам.

Новы ўрад Балгарыі прыняў пастанову прыпыніць рэалізацыю праекта на сваёй тэрыторыі.

Вугоршчына мае намер пачаць будаўніцтва свайго ўчастка «Паўднёвага патоку» ў 2015 годзе.

Праектная магутнасць «Паўднёвага патоку» складае 63 млрд кубаметраў газу ў год. Расея разлічвае ўвесці газаправод у эксплуатацыю ў 2018 годзе.

«Паўднёвы паток» разглядаюць у якасці канкурэнта і альтэрнатывы праекту «Набука», які таксама прызначаны для забеспячэння газам краін Паўднёвай і Цэнтральнай Еўропы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках