Старшыня менскага «Тарпеда»: Галоўная праблема беларускага футбола - міліцыя
4- 26.11.2014, 15:55
- 15,316
Супрацоўнікі міліцыі пераследуюць фанатаў праз надпісы або татуіроўкі з «Пагоняй».
Старшыня менскага «Тарпеда» Андрэй Салангін у інтэрв'ю «Прессболу» назваў самую вялікую праблему айчыннага футбола. Гэта міліцыя. Яе супрацоўнікі часта не дазваляюць фанатам пазаўзець за родны клуб на стадыёне праз звычайныя надпісы на футболках, татуіроўкі з нацыянальным гербам, часам на сектар забараняюць праносіць нават сцягі, афіцыйна ўнесеныя ў рэестр.
«Назіраў, як вы вялі перамовы з міліцыяй. Не заўсёды ў вясёлкавым тоне.
Самая вялікая праблема беларускага футбола - гэта міліцыя. Яе супрацоўнікі знаходзяць усялякія прычыны для разнастайных забаронаў. Нават калі сцягі, якія людзі бяруць на стадыён, у рэестры дазволеных, усё роўна забараняюць. Чапляюцца да татуіроўкі, надпісаў на вопратцы. Прычыны смешныя. Напрыклад, кажуць: гэты сцяг выглядае фашысцкім - на ім намаляваны крыж, як на нямецкіх танках. Ці: на майцы шмат агрэсіі, а на ёй усяго толькі рок-гурт. На руцэ татуіроўка «Пагоня» - не пускаюць, спрабуеш знайсці кампраміс: бачыш, аўтазак, на 15 сутак хочаш? Апрануў майку з надпісам «Ultras» - фашысцкая», - кажа ён.
Нагадаем, апошняя буйная бойка паміж міліцыяй і фанатамі адбылася на мінулым тыдні ў Наваполацку падчас футбольнага матчу мясцовага «Нафтана» і «Дынама-Менску».