Работнікаў Слонімскага вінзавода адпраўляюць у адпачынак за свой кошт
12- 28.11.2014, 11:53
- 12,340
Супрацоўнікаў Слонімскага вінзавода «папрасілі» напісаць заяву на адпачынак за свой кошт з 1 да 5 снежня.
Праз страх звальнення работнікі згаджаюцца і пішуць заявы. Бо ў Слоніме не так проста знайсці новую працу, асабліва жанчынам, паведамляе slonimby.com.
Адзначым, што апошнім часам на Слонімскім вінзаводзе пагоршылася эканамічнае сітуацыя. Склады запоўненыя гатовай прадукцыяй, а збыт вельмі слабы.
У сувязі з гэтым, кіраўніцтва завода пачало скарачаць рабочых. Першымі былі звольненыя пенсіянеры. Паступова пачынаюць скарачаць і іншых рабочых. Работнікам, у якіх заканчваецца тэрмін кантракту, яго не прадаўжаюць. Астатнія работнікі таксама прыбываюць у разгубленасці, бо ходзяць чуткі, што кіраўніцтва заводу плануе звольніць 50 чалавек.
Фота: produkt.by