Стан Эльдара Разанава пагоршыўся
7- 29.11.2014, 11:08
- 16,007
Рэжысёр у рэанімацыі.
Стан вядомага рэжысёра Эльдара Разанава, шпіталізаванага ў НДІ нейрахірургіі ім. Бурдэнкі з вострым парушэннем мазгавога кровазвароту, пагоршыўся.
На жаль, пакуль што Разанаў на папраўку не ідзе. Праз цяжкі стан, да яго ў рэанімацыю пускаюць толькі найбліжэйшых сваякоў, піша ТАСС са спасылкай на лекара НДІ ім. Бурдэнкі.
«Стан Эльдара Аляксандравіча спачатку сапраўды быў стабільным, але потым пагоршыўся, таму мы адклалі яго перавод з рэанімацыі ў агульную палату», - паведаміў лекар. Стан рэжысёра ацэньваецца як цяжкі. «Сваякоў да яго не пускаюць, толькі жонку і самых блізкіх», - дадаў ён.
Нагадаем, што рэжысёр шпіталізаваны ў маскоўскі інстытут нейрахірургіі два дні таму. Паведамлялася, што Разанаў прабудзе ў шпіталі не больш двух-трох дзён. Аднак, мабыць, усё выявілася значна больш сур'ёзным, чым думалі лекары.