25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУУС Менгарвыканкама: «дармаедаў» прымусім працаваць

17
ГУУС Менгарвыканкама: «дармаедаў» прымусім працаваць

Сталічнай міліцыяй праводзіцца спецыяльны комплекс мер развязвання пытанняў з працаўладкаваннем беспрацоўных.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце ГУУС Менгарвыканкама.

«Паводле статыстыкі, больш за палову гараджан, якія абвінавачваюцца ва ўчыненні злачынстваў, - не працуюць. Калі ж казаць пра правапарушальнікаў агулам, то тыя, хто не мае пастаяннага месца працы ці не працуе і не вучыцца наогул, у Менску складаюць дзве траціны ад іх агульнай колькасці.

У сувязі з гэтым сталічнай міліцыяй праводзіцца спецыяльны комплекс мер развязвання пытання з працаўладкаваннем гэтай катэгорыі менчукоў. Прычым тыя, хто прынцыпова не жадае ўладкоўвацца на працу, будуць разгледжаныя на пасяджэннях Саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку (СГПАП) з прыняццем адпаведных пастаноў. Пасяджэння СГПАП пройдуць ва ўсіх раёнах горада і ў першую чаргу закрануць гараджан, якія стаяць на рознага роду прафілактычных уліках, а таксама тых, хто прыбыў з ЛПП або папраўчых устаноў.

У рамках спецмерапрыемства на базе Палаца чыгуначнікаў ужо прайшоў пашыраны «кірмаш вакансій», на якім свае прапановы выставілі дзесяткі прадпрыемстваў і арганізацый горада. У каго было жаданне працаўладкавацца, той зрабіў гэта яшчэ тады. У каго яно адсутнічае - будуць тлумачыць прычыны негатыўнага стаўлення да працы на пасяджэннях СГПАП», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках