Валуеў прывёз у Хатынь аднакласнікаў сына
42- 3.11.2014, 19:25
- 31,465
Мікалай Валуеў прывёз сына і ягоных аднакласнікаў у Хатынь.
Вядомы ў мінулым баксёр-прафесіянал, а цяпер дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі Мікалай Валуеў наведвае Беларусь з прыватным візітам.
Валуеў арганізаваў экскурсійную паездку ў нашую краіну навучэнцаў адной са школ Санкт-Пецярбурга, дзе вучыцца ягоны сын.
Сёння Мікалай Валуеў і ягоныя падапечныя пабывалі ў мемарыяльным комплексе «Хатынь», адкуль адправіліся ў Жодзіна на БелАЗ. А 4 лістапада група пабывае ў Белавежскай пушчы, паведамляюць «Беларускія навіны».