27 снежня 2024, Пятніца, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сумар: Усіх дармаедаў пагалоўна прыцягнем да працы

264
Сумар: Усіх дармаедаў пагалоўна прыцягнем да працы

А тымі, хто працуе толькі на сябе, сур'ёзна зоймуцца падатковыя службы.

Дармаедства спараджае ў грамадстве праблему сацыяльнага сіроцтва. Такое меркаванне выказаў журналістам, адказваючы на пытанне БелТА, старшыня Берасцейскага аблвыканкама Канстанцін Сумар.

«Праблему гэтую нездарма пазначыў прэзідэнт. Яна вельмі сур'ёзна ўплывае на развіццё народна-гаспадарчага комплексу, у тым ліку і ў нашай вобласці. Але самае галоўнае, гэтая тэма звязаная з праблемай сацыяльнага сіроцтва. У гэтых людзей, якія вядуць амаральны лад жыцця, дзяржава адбірае дзяцей, бярэ на сябе каласальную фінансавую нагрузку ў іх утрыманні. Трэба, каб нядбайныя бацькі кампенсавалі хаця б палову выдаткаў. Такіх людзей, якія не працуюць нідзе, займаюцца дармаедствам, ні капейкі не ўкладаюць у народную гаспадарку, у нас у вобласці прыкладна 40 тысяч. Мы павінны пагалоўна іх прыцягнуць да працы», - абазначыў задачу губернатар.

Кіраўнік вобласці прызнаў, што выканаць яе будзе не проста. Цяпер органы мясцовай улады разам з сілавымі структурамі адпрацоўваюць падыходы па ўключэнню дармаедаў у працоўную дзейнасць. Гаворка ідзе аб стварэнні пэўных пунктаў, аб'ектаў, дзе можна будзе прапаноўваць працу такому чалавеку. Для спецыялістаў, якія дэградавалі, на думку кіраўніка рэгіёну, ёсць простыя працы. Уборка вуліц, смецця - таксама карысць для грамадства.

«Дзе не будзе добраахвотнага жадання працаваць, будзем ствараць умовы для добраахвотна-прымусовага прыцягнення да працы. Тут шмат працы для ўлады. Не выключана, што будзе і нейкае неразуменне ў нашага насельніцтва, асабліва з боку тых, каго мы будзем прымушаць. Гэтага не трэба баяцца. Я думаю, асноўная маса людзей, тых, хто добрасумленна працуюць і справядліва сябе вядуць, нас зразумеюць і падтрымаюць. Разам мы зможам зрабіць так, каб гэтых некалькі дзясяткаў тысяч чалавек давалі нейкую аддачу і не былі бяльмом на воку ў нашым грамадстве», - сказаў кіраўнік рэгіёну.

Тымі, хто працуе толькі на сябе, не жадаючы дзяліцца сваімі прыбыткамі з дзяржавай, павінны сур'ёзна заняцца падатковыя службы. «Гэтая тэма таксама важная, але яна, я думаю, менш злосная, бо тут чалавек хоць бы працуе. Ён думае, якім чынам пракарміць сябе і сваю сям'ю. І тут я не бачу такой вялікай праблемы, нават калі мы дзесьці рубель не возьмем у бюджэт. Нам трэба проста ўзяць на кантроль і прадумаць схему такую, якая б давала магчымасць частку іх заробку накіроўваць у выглядзе падатку на развіццё сацыяльнай сферы», - падсумаваў Канстанцін Сумар.

Напісаць каментар 264

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках