22 снежня 2024, Нядзеля, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына: Статкевіч яшчэ знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі?

34
Ярмошына: Статкевіч яшчэ знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі?

Кіраўнік ЦВК заявіла, што вылучэнне Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты незаконнае.

Пра гэта Лідзія Ярмошына распавяла «Еўрарадыё». З яе слоў, будучыя прэзідэнцкія «выбары» абыдуцца краіне ў 263 мільярдаў рублёў. Калі ж працэс завершыцца ў першым туры, то танней - усяго 180 мільярдаў рублёў.

Чыноўніца распавяла, што ЦВК будзе правяраць адкуль паступаюць грошы ў выбарчыя фонды. І здымаць кандыдатаў, калі яны згадаюць пра байкот выбараў.

«Байкот у нас забаронены законам, і таму ніякай лаяльнасці не можа быць да гэтага: асобы, якія будуць весці агітацыю за байкот, будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці. Кандыдаты будуць здымацца з рэгістрацыі, калі іх перадвыбарчыя праграмы будуць утрымліваць гэтыя прыкметы. Што тычыцца зняцця кандыдатаў, то гэта іх асабістая справа - у нас няма строгіх мер на гэты выпадак. Паводле закона ў нас толькі ў тым выпадку, калі кандыдат здымаецца без важкіх прычын, ён не зможа балатавацца ў выпадку прызначэння паўторных выбараў і па суду кампенсуе выдаткі, якія на яго выдаткавала выбарчая камісія», - папярэдзіла Ярмошына.

Кіраўнік ЦВК падкрэсліла, што вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты палітвязня Мікалая Статкевіча - незаконнае.

«Гэтая ж схема абсалютна незаконная! Па-першае, у Статкевіча ёсць судзімасць не пагашаная. Ён яшчэ знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі? У вас жа больш свежая інфармацыя! А то хто яго ведае - можа, яго ўжо выпусцілі. Калі знаходзіцца там, то ён не можа балатавацца і мы не можам зарэгістраваць яго ініцыятыўную групу. А ў такім выпадку Лябедзька і будзе асноўным кандыдатам», - рэзюмавала нязменны кіраўнік Цэнтрвыбаркама Беларусі.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках