Алесіна вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе
8- 10.12.2014, 11:18
- 14,073
Вайсковы аглядальнік у сераду раніцай пакінуў «амерыканку».
Пра гэта паведамляе выданне «Беларусы і рынак», з якім супрацоўнічае Аляксандр Алесін.
«Сёння, 10 снежня, Аляксандр Алесін вызвалены з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе», - гаворыцца ў паведамленні.
На гэты момант журналіст не адказвае на званкі.
Нагадаем, вайсковы эксперт, аглядальнік штотыднёвіка «Беларусы і рынак» Аляксандр Алексін быў затрыманы спецслужбамі ў аўторак, 25 лістапада. Са слоў крыніцы charter97.org, яго арыштавалі ў падазрэнні ў шпіянажы ў кавярні ў цэнтры горада, дзе ён абедаў з невядомым мужчынам.
У КДБ паведамілі, што журналісту прад'яўленае абвінавачванне паводле артыкула 356 «Здрада дзяржаве» і арт. 356 ч.1 «Выдача дзяржаўнай таямніцы замежнай дзяржаве, замежнай арганізацыі ці прадстаўніку, альбо шпіянаж». Паводле гэтага артыкула прадугледжанае зняволенне на тэрмін ад 7 да 15 гадоў. Разам з Алесінам абвінавачванне вылучанае супраць дыпламата адной з краін.
Аляксандр Алесін - журналіст, эканамічны аглядальнік газеты «Беларусы і рынак». Спецыялізуецца ў сферы вайсковай аналітыкі. Пераможца Гран-пры прэміі «Залатое пяро» сярод журналістаў, што пішуць на аўтамабільную тэматыку ў дзелавых і рэспубліканскіх СМІ (2008).
Фота: tut.by