Прапаршчык вайсковай часткі ў Менску зламаў нос салдату
85- 10.12.2014, 14:45
- 55,661
Са слоў салдата, прапаршчык збівае салдат і забівае жывёл «для выхаваўчых мэтаў».
Чытач charter97.org падзяліўся інфармацыяй аб праходжанні службы ў беларускім войску.
«У вайсковай частцы 22047 ва Уруччы служыць прапаршчык па прозвішчы Кішко, які вядомы ў вузкіх колах сваёй жорсткасцю і беспакараным нанясеннем цяжкіх цялесных пашкоджанняў вайскоўцам. Нядрэнна было б, каб і грамадскасць даведалася пра тое, што аднойчы ён паказальна зламаў нос салдату прама на пляцы. Таксама аднойчы ён адрэзаў галаву котцы, закінуў труп у казарму і прымусіў дзяжурных прыбіраць толькі таму, што яны не паспелі памыць цэнтральны праход («узлётку»). Гэты чалавек да гэтага часу служыць у нашым войску і здзекуецца над нашымі хлопцамі! Не пакінем гэта без увагі, гэта ж проста бязмежжа!»- Паведаміў чытач.
Паводле зразумелых прычын, сведкі пажадалі застацца неназванымі.