24 снежня 2024, aўторак, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надзею Саўчанка ў СІЗА Масквы наведаў лекар

1

Лекар з Дэпартамента аховы здароўя Масквы агледзеў у СІЗА ўкраінскую лётчыцу Надзею Саўчанку.

Пра гэта паведаміў яе адвакат Марк Фейгін у сваім акаўнце ў сетцы мікраблогаў "Твітэр".

"Урач з Дэпартамента аховы здароўя Масквы пабываў у Надзеі Саўчанкі".

Таксама ўкраінскай лётчыцы дазволілі прымаць лекі. Са слоў Фейгіна, адвакаты спрабуюць пераканаць Надзею Саўчанку спыніць галадоўку.

Таксама ён распавёў "Інтэрфаксу", што дазвол на наведванне прыватнага спецыяліста, як таго хацела абарона Саўчанкі, неабходна атрымліваць у Следчым камітэце РФ.

"Мы пачакаем наведвання дзяржаўнага лекара, паглядзім, што ён скажа, і пасля гэтага, параіўшыся з Надзеяй, вызначым, ці будзем звяртацца да следчага для допуску спецыяліста прыватнай клінікі", - заявіў Фейгін.

Надзея Саўчанка гвалтоўна ўтрымліваецца ў Расеі пасля выкрадання ў чэрвені ў раёне Луганску. Яна абвінавачваецца ў датычнасці да забойства двух журналістаў ВГТРК, якія загінулі ў чэрвені падчас расейскай агрэсіі ў Данбасе. На час следства яна арыштаваная да 13 лютага 2015 года.

Усе абвінавачванні Саўчанка катэгарычна адхіляе. На выбарах у Вярхоўную Раду Украіны яна была абраная дэпутатам ад партыі Юліі Цімашэнкі "Бацькаўшчына". МЗС Украіны настойвае, што яе ўтрымліваюць незаконна. Вызваліць Саўчанку прызываюць у ЕЗ і ЗША.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках