Лётчыца Саўчанка адмовілася спыняць галадоўку
1- 17.12.2014, 15:22
- 9,740

Украінская лётчыца, якая знаходзіцца ў СІЗА ў Расеі, адмовілася спыняць галадоўку да разгляду скаргі на падаўжэнне ёй арышту.
Пасяджэнне пройдзе 22 снежня ў Масгарсудзе, паведамляе BBC.
"Яна адмаўляецца спыняць галадоўку, нягледзячы на просьбу консула Брэскаленкі і маю, прынамсі, да разгляду яе апеляцыйнай скаргі, прызначанай на 22 снежня ў Масгарсудзе", - паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Маскве адвакат лётчыцы Ілля Новікаў.
Яго калега Марк Фейгін дадаў, што Надзея Саўчанка пераведзеная ў адзіночную камеру: "Паводле яе просьбы ежу ўсю прыбралі і даюць толькі піць".
Надзею Саўчанку абвінавачваюць у дачыненні да забойства двух журналістаў ВГТРК, якія загінулі ў чэрвені падчас дзеянняў у Данбасе. Усе абвінавачванні лётчыца зняпраўджвае і называе сябе ваеннапалоннай.