Гжэгаж Схетына: Лукашэнка павінен вызваліць палітвязняў
4- 17.12.2014, 15:33
- 9,977
![Гжэгаж Схетына: Лукашэнка павінен вызваліць палітвязняў](https://i.c97.org/p/20141014_Grzegorz_Schetyna_Photothek_t.jpg)
Вызваленне палітвязняў застаецца ключавым патрабаваннем краін Захаду да Беларусі.
Пра гэта міністр замежных спраў Польшчы Гжэгаж Схетына заявіў «Беларускаму партызану» падчас свайго візіту ў Кіеў.
«У мяне няма цяпер ніякіх перамоваў з Лукашэнкам. Пачакаем, што ён будзе рабіць, - сказаў ён. - У першую чаргу Лукашэнка павінен вызваліць палітвязняў. Мы гатовыя аказаць усялякую падтрымку, калі ў Беларусі будуць паважаць правілы дэмакратыі, вызваляць палітвязняў. І далей мы гатовыя да дыялогу. Але лёс Беларусі - у руках беларусаў і беларускай улады».
Нагадаем, за кратамі ў Беларусі паводле палітычных абвінавачванняў цяпер знаходзяцца 6 чалавек, у тым ліку кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч.