23 снежня 2024, панядзелак, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эдуард Лобаў - на волі

29
Эдуард Лобаў - на волі

Палітвязень правёў за кратамі чатыры гады.

Эдуард Лобаў пакінуў калонію «Ваўчыныя норы» ў Івацэвічах сёння а 08:15. Яго сустракалі сваякі, грамадскія актывісты, сябры і журналісты. Адно з першых інтэрв'ю на свабодзе былы палітвязень даў сайту charter97.org.

«Дзякуй за падтрымку. Я выйшаў з калоніі ўсяго некалькі хвілін таму, таму яшчэ складана казаць пра нейкія ўражанні на волі. Цяпер еду дадому. Пакуль пра іншыя планы гаварыць рана», - сказаў ён.

Эдуард Лобаў паведаміў, што ў дачыненні да яго ўсталяваны прэвентыўны нагляд.

Нагадаем, актывіст «Маладога фронту» разам са старшынём арганізацыі Змітром Дашкевічам быў затрыманы ў Менску 18 снежня 2010 года. Арышт быў прэвентыўнай мерай спецслужбаў і міліцыі напярэдадні выбараў прэзідэнта, якія праходзілі на наступны дзень.

24 сакавіка 2011 года суд Маскоўскага раёна Менска прысудзіў Эдуарда Лобава да 4 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму паводле ч.3 арт.339 КК «асабліва злоснае хуліганства».

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках