Лётчыца Саўчанка прадоўжыць галадоўку ў СІЗА
1- 18.12.2014, 16:40
- 7,755
Украінская лётчыца Надзея Саўчанка будзе прадаўжаць галадоўку пасля 22 снежня, калі планавалася завяршыць акцыю пратэсту.
Пра гэта паведаміў адвакат украінкі, якая знаходзіцца ў маскоўскім СІЗА, Марк Фейгін, паведамляе BBC.
22 снежня суд плануе разгледзець скаргу адвакатаў на падаўжэнне яе арышту да 13 лютага 2015.
Надзея Саўчанка, якую расейскае следства абвінавачвае ў датычнасці да гібелі двух журналістаў ВГТРК у Луганскай вобласці мінулым летам, абвясціла галадоўку ў панядзелак, калі да яе не пусцілі лекара. Яна скардзілася на болі ў вуху і пагаршэнне слыху.
Лётчыца, якая служыла ва ўкраінскім Добраахвотніцкага батальёне "Айдар", была ўзятая ў палон прарасейскімі сепаратыстамі і перапраўленая ў Расею, дзе змяшчалася пад вартай у Варонежы, а потым была дастаўленая ў Маскву.
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін на прэс-канферэнцыі ў Маскве паўтарыў сцвярджэнні следства аб дачыненні Саўчанка да гібелі расейскіх журналістаў. Ён сказаў, што Саўчанка будзе адпушчаная, калі суд ўстановіць яе невінаватасць. У адваротным выпадку, са слоў Пуціна, яна будзе адбываць пакаранне.
Пуцін сказаў пра гэта, адказваючы на пытанне агенцтва УНІАН, калі будуць вызваленыя Надзея Саўчанка, рэжысёр Алег Сянцоў і іншыя ўкраінскія палонныя, якія ўтрымліваюцца ў зняволенні ў Расеі.