24 снежня 2024, aўторак, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банкі перасталі выдаваць крэдыты

20
Банкі перасталі выдаваць крэдыты

У Беларусі пачаліся праблемы з выдачай крэдытаў.

Пра гэта charter97.org паведаміў чытач, супрацоўнік «Хоўм Крэдыт Банк».

«У нашых канкурэнтаў праблемы: «Ідэя Банк» і «Дэльта Банк» не выдаюць крэдытаў. Хутчэй за ўсё, у іх няма ліквіднасці. З нашага банка людзі таксама выносяць уклады», - распавядае ён.

Журналіст charter97.org звярнуўся за пацвярджэннем інфармацыі ў «Дэльта Банк». На пытанне, ці можна аформіць крэдыт, аператар адказала адмоўна.

«На жаль, на сённяшні дзень крэдытаванне прыпыненае на нявызначаны тэрмін», - сказалі ў банку.

Супрацоўніца «Ідэя Банка» Алена Кухарчык ад адказу ўстрымалася.

Нагадаем, Лукашэнка сёння заявіў, што не будзе дэвальваваць беларускі рубель услед за расейскім.

Ён падкрэсліў: «Нікога не хачу здзівіць, пазіцыя застаецца ранейшай. Мы не збіраемся бегчы за Расеяй, гэта катэгарычна забараняецца, таму што расейскі рынак - незразумела што там, хто што хоча і што там будзе». «Хочаце абвалу - бегайце па абменніках. Гэта ўсё ў руках грамадзян нашай краіны. Ківаць на кіраўніцтва, на ўрад, на Нацыянальны банк сёння непрымальна», - сказаў ён.

Цяпер у менскіх абменніках даляр падскочыў да Br11 500, у многіх з іх ужо няма валюты.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках