Нацбанк: Самалёты з валютай ужо на падлёце
35- 19.12.2014, 15:47
- 39,957
Нацыянальны банк Беларусі развязвае пытанне з недахопам валюты.
Пра гэта заявіў у пятніцу ў Менску журналістам першы намеснік старшыні праўлення НББ Тарас Надольны, піша "Інтэрфакс".
"Многія скардзяцца, што ў абменніках не хапае валюты. Цяпер мы гэтыя пытанні развязваем, яна замоўленая ў замежных банках, яе стане больш", - сказаў Надольны.
"Самалёты з валютай ужо на падлёце", - дадаў ён.