Нацбанк увёў абмежаванне ў 2% па курсах валюты ў абменніках
15- 20.12.2014, 11:28
- 30,409

Нацбанк вярнуў знаёмае ўсім абмежаванне на ўсталяваныя банкамі курсы абмену валют
Нацбанк вярнуў знаёмае ўсім абмежаванне на курсы абмену валюты, якія ўсталёўваюцца банкамі, у выглядзе «афіцыйны курс НБРБ +/- 2%».
Такім чынам, максімальны курс продажу наяўнага даляра не павінен перавышаць 11108 рублёў. Аднак не варта забываць, што ёсць яшчэ і ўведзены ўчора 30% падатак (збор) на куплю валюты, піша АФН.
Зрэшты, пакуль усе гэтыя курсы і абмежаванні не прымяняюцца на практыцы з тэхнічных прычын: банкі не могуць прадаваць валюту праз адсутнасць неабходных змяненняў у праграмным забеспячэнні.