Жывёлы, якія зноў сапсуюць Каляды
22- 20.12.2014, 16:37
- 16,522
Карыстальнікі наперабой выкладваюць фатаграфіі катоў і сабак, якія прымаюць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да маючых адбыцца святаў.
Зламаць елку гаспадароў - святая справа. І каты імкнуцца быць докамі ў гэтай нялёгкай справе. Яны часцей паваляць елку, чым сабакі. Іх прыцягвае бліскучыя элементы, якія рухаюцца і нагадваюць ім дробных інсэктаў. Акрамя таго, елка шамаціць, выдае гук, падобны на трэск надкрылляў тых жа інсэктаў. Ну, а далей справа тэхнікі. Паваліць зрынутага ворага - справа кацінага гонару. Сабакі павальваюць елкі толькі калі гуляюць з рухомым прадметам. Калі вашая елка шчыра няўстойлівая, гэта як раз і можа прыцягнуць сабаку, піша vev.ru.
Паводле статыстыкі ўладальнікі катоў і сабак у 45% умацоўваюць елкі і прывязваюць іх да батарэй ці сцяны, у 18% выпадкаў падвешваюць да столі або ставяць на паліцы, а ў 7% выпадкаў не ставяць наогул.