Лукашэнка падпісаў новы закон аб СМІ
58- 21.12.2014, 10:24
- 32,358

Усе інтэрнэт-сайты прыраўноўваюцца да СМІ і могуць быць заблакаваныя з пастановы Мінінфарма.
20 снежня Аляксандр Лукашэнка падпісаў новы Закон Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі». Тэкст дакумента апублікаваны на сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі.
Паводле новага закона, усе інтэрнэт-сайты ў Беларусі прыроўненыя да СМІ.
Нагадаем, «палатай прадстаўнікоў» 17 снежня ў двух чытаннях быў разгледжаны праект Закона «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Белару «Аб сродках масавай інфармацыі». 18 снежня «савет рэспублікі» ўхваліў папраўкі.
Праект быў унесены на разгляд Саветам міністраў Беларусі. Папраўкі не выносіліся на грамадскае абмеркаванне.
Закон уваходзіць у дзеянне з 1 студзеня 2015 года.