На таргах у Менску попыт на даляры ў 12 разоў перавышаў прапанову
11- 22.12.2014, 15:32
- 25,460
У часе гандлю на Беларускай валютна-фондавай біржы попыт на даляры ў 12 разоў перавысіў прапанову.
Прапанова склалася на ўзроўні $6,5 мільёна, а вось попыт дайшоў амаль да $80 мільёнаў, піша "Наша ніва".
Было задаволена заявак на $58,3 мільёна.
Таргі далярамі на некаторы час былі прыпыненыя, у выніку Нацбанк зафіксаваў курс 10930 рублёў - на 30 рублёў вышэй, чым на папярэдніх таргах. Упершыню з лістапада мінулага года афіцыйны курс вырас так моцна.