22 лiстапада 2024, Пятніца, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАЖ: Блакаванне сайтаў - прававое бязмежжа

3
БАЖ: Блакаванне сайтаў - прававое бязмежжа

Блакаванне шэрагу грамадска-палітычных сайтаў, за якую ніхто дагэтуль не ўзяў на сябе адказнасць, - прававое бязмежжа.

Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай 22 снежня заяве праўлення Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ).

«Няма ніякіх юрыдычных прычын абмяжоўваць доступ грамадзян Беларусі да інфармацыі пра падзеі ў краіне, - падкрэслівае БАЖ. - Такія меры напярэдадні чарговай прэзідэнцкай кампаніі фактычна пазбаўляюць яе сэнсу, так як у краіне дэ-факта ўведзена надзвычайнае інфармацыйнае становішча. Натуральна, што яны таксама абсалютна супярэчаць міжнародным абавязанням Беларусі ў галіне свабоды мас-мэдыяў і прадэклараваным намерам кіраўніцтва краіны палепшыць стасункі з Захадам».

Атакі на незалежныя СМІ, як сцвярджаюць аўтары дакумента, «выклікаюць яшчэ большы недавер у грамадзян Беларусі да паведамленняў, якія гучаць з афіцыйных крыніц». «Гэта, у сваю чаргу, можа толькі пагоршыць сітуацыю, у тым ліку эканамічную. Адсутнасць альтэрнатыўнай, прафесійнай падрыхтаванай інфармацыі будзе садзейнічаць распаўсюджванню самых непраўдзівых чутак аб рэальным становішчы спраў у краіне», - мяркуюць у асацыяцыі журналістаў.

БАЖ патрабуе ад Міністэрства інфармацыі, Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце, Генеральнай пракуратуры тэрмінова прыняць усе магчымыя меры для аднаўлення доступу да сайтаў, правесці праверку незаконнага абмежавання доступу да сайтаў, вызначыць асоб, вінаватых у парушэнні заканадаўства, і прыцягнуць іх да адказнасці.

Нагадаем, з 19 снежня без тлумачэння прычын быў абмежаваны доступ карыстальнікаў да сайтаў charter97.org, belaruspartisan.org, udf.by, 21.by, gazetaby.com, zautra.by, belapan.com, belapan.by, naviny.by.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках