13 лiстапада 2024, Серада, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падатак на здачу кватэр у Менску павялічаны

24

Менгарсавет павялічыў падатак на здачу кватэр.

У Менску налічваецца 54 тыс чалавек, якія здаюць кватэры ў арэнду. Гэта тыя кватэраздатчыкі, якія стаяць на ўліку ў інспекцыях Менска. Іх колькасць расце з года ў год, сапраўды гэтак жа, як і кошт арэндных квадратных метраў. А ў канцы года выраслі яшчэ і стаўкі падатку за здачу жылля. Прычым, калі падатак за доўгатэрміновую арэнду вырас усяго на 20%, то бізнэсоўцам, што здаюць кватэры ў арэнду на дні прыйдзецца раскашэліцца - іх штомесячныя адлічэнні павялічыліся амаль удвая, піша onliner.by.

Такая пастанова была прынятая сёння на 8-й сесіі дэпутатаў Мінгарсавета. Згодна з новымі стаўкамі, за здачу ў арэнду жылля ў першай эканоміка-планіровачнай зоне сума штомесячнага падатку складзе 240 тыс рублёў у месяц, у другой - 200 тыс, у трэцяй і чацвёртай - па 200 тыс, у пятай - 140 тыс рублёў . Камісія Мінгарсавета назвала новыя расцэнкі лаяльнымі і няздольнымі адпудзіць плацельшчыкаў.

Змены закранулі і дзейнасць бізнэсоўцаў, што здаюць кватэры ў арэнду на дні. У іх крузе даўно пагаворвалі, што з дня на дзень падатковы кантроль даволі прыбытковай справы будзе больш жорсткім. «Іпэшнікам», якія здаюць кватэры на дні 1-2-пакаёвыя кватэры, трэба будзе штомесяц выплачваць 900 тыс рублёў, трохпакаёвыя кватэры абыдуцца даражэй - 1,8 млн рублёў. За здачу такіх жа кватэр, але ў пятай эканоміка-планіровачнай зоне, падатак прадугледжаны меншы: 760 тыс і 1,5 млн рублёў адпаведна.

За мінулы год гараджане, якія здаюць кватэры, агульнымі намаганнямі папоўнілі гарадскую казну на 61 млрд рублёў. Плануецца, што з улікам новых ставак у 2015 годзе гэтая сума дацягнецца да 85 млрд рублёў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках