24 снежня 2024, aўторак, 2:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі працягваюць паляванне за валютай

5
Менчукі працягваюць паляванне за валютай

У абсалютнай большасці абменнікаў сітуацыя не змянілася з ўчора - можна набыць толькі тое, што здаюць.

Прычым, нярэдка людзі дамаўляюцца паміж сабой прама ў чарзе, і сыходзяць «за кут», каб абмяняцца грашыма прыватным чынам, піша «Наша Нiва».

Але, як правіла, валюта ёсць: дзе 50 даляраў, а дзе 100 еўра, хоць, як кажуць практычна ўсе касіры, з банкаў ім нічога не прывозяць.

Сітуацыя адрозніваецца толькі ў «Тэхнабанку», дзе касір параіла прыйсці раніцай, бо грошы прывязуць. З яе слоў, набыць па 1000 еўра і даляраў будзе можна.

А калі вам тэрмінова спатрэбілася круглая сума ў валюце - ідзіце ў аддзяленне банка «Масква-Менск» каля Камароўкі. Там, са слоў не вельмі ветлівых супрацоўнікаў, непасрэдна цяпер можна купіць і даляры, і еўра, да тысячы - дакладна.

Нагадаем, увечары ў панядзелак з'явілася інфармацыя аб тым, што Нацбанк параіў банкам купляць у насельніцтва валюту па курсе на 5% ніжэй рэальнага курсу продажу. Ён з улікам 30-адсоткавага збору складае каля 14 490 рублёў.

На гэты крок улады вымушаныя пайсці, каб заахвоціць людзей здаваць даляры і еўра ў абменнікі, дзе цяпер назіраецца дэфіцыт валюты.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках