25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамовы аб Данбасе ў Менску пройдуць у закрытым рэжыме

6
Перамовы аб Данбасе ў Менску пройдуць у закрытым рэжыме

Пра сваё жаданне праводзіць перамовы без прысутнасці СМІ беларускаму боку заявілі ўдзельнікі кантактнай групы.

Перамовы ў Менску што да сітуацыі на Данбасе будуць праходзіць у закрытым ад журналістаў рэжыме. З такой ініцыятывай выступілі ўдзельнікі кантактнай групы. Але, тое, што перамовы ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне ўсё ж пройдуць у Менску 24 і 26 снежня, "Еўрарадыё" пацвердзіў кіраўнік прэс-службы МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

"Беларускі бок пацвярджае, што ў Менску адбудуцца чарговыя сустрэчы кантактнай групы ва ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне. Што тычыцца перамоў, якія адбудуцца ў Менску 24 снежня, то, згодна з пастановай кантактнай групы, гэтыя перамовы пройдуць у закрытым для прэсы рэжыме", - заявіў ён .

Нагадаем, чарговае пасяджэнне кантактнай групы планавалася правесці 21 снежня. Аднак, згодна з паведамленням з розных крыніц, прадстаўнікі Кіева і самаабвешчаных рэспублік "ДНР" і "ЛНР" не змаглі знайсці паразумення ў шэрагу пытанняў. Менавіта пытанне працягу перамоваў у "менскім фармаце" стала адной з галоўных тэм візіту Лукашэнкі ў Кіеў 22 снежня.

Перамовы кантактнай групы праходзілі ў Менску тройчы: 31 ліпеня, 5 і 19 верасня. Паводле вынікаў кожнай сустрэчы падпісваўся адпаведны мемарандум з прынятымі пастановамі, але ніводная з іх так і не была выкананая.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках