Ганна-Марыя Дынэр: Блакаванне сайтаў у Беларусі - пачатак шырокай кампаніі
4- 23.12.2014, 17:46
- 18,905
Беларускі дыктатар узмацняе рэпрэсіі праз крызіс.
Так экспэрт Польскага інстытута міжнародных спраў Ганна-Марыя Дынэр пракаментавала апошнія крокі беларускіх уладаў у дачыненні да незалежных СМІ, у тым ліку прыняцце паправак у Закон аб СМІ і блакаванне шэрагу сайтаў, у тым ліку і charter97.org, паведамляе Polskie radio (пераклад - charter97.org).
З яе слоў, рэакцыяй афіцыйнага Менска на падзенне рубля стала не толькі ўвядзенне падатку на набыццё валюты, але і блакаванне незалежных сайтаў. Некаторыя з іх не працуюць ужо чацвёрты дзень.
Польскі экспэрт падкрэслівае, што Лукашэнка хоча такім чынам прадухіліць нарастаючую паніку і масавую скупку валюты жыхарамі краіны. Ганна Дынэр падкрэслівае, што ўлады блакуюць сайты, якія перадаюць аб'ектыўную інфармацыю аб тым, што адбываецца ў беларускай эканоміцы, а некалькімі днямі раней быў арыштаваны журналіст Аляксандр Алесін, які супрацоўнічаў з выданнем «Беларусы і рынак».
Цяперашняе закручванне гаек у дачыненні да незалежных СМІ - гэта толькі пачатак больш шырокай кампаніі ўладаў Беларусі, мяркуе экспэрт. Яшчэ нядаўна мог быць упэўнены ў сваёй перамозе на «выбарах» 2015 года. Цяпер жа, пасля падзей украінскага Майдана, дыктатар пачынае вельмі імкліва рэагаваць на патэнцыйныя пагрозы і прэвентыўна праводзіць рэпрэсіі супраць незалежных СМІ.
Нагадаем, на гэты момант блакаванне сайта charter97.org на тэрыторыі Беларусі працягваецца пяты дзень. Інструкцыя ў абыходзе блакавання знаходзіцца тут.