Арыштаваная ў РФ лётчыца Саўчанка стала дэпутатам ПАСЕ
4- 25.12.2014, 12:09
- 16,888

Народную дэпутатку Надзею Саўчанку ўключылі ў склад пастаяннай дэлегацыі Вярхоўнай Рады ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.
Вярхоўная Рада Украіны звярнулася да міжнародных арганізацый і Міжпарламенцкай асамблеі адносна вызвалення ўкраінскага афіцэра і народнага дэпутата VIII склікання Надзеі Саўчанкі. Пра гэта паведамляе прэс-служба парламента.
Адпаведны праект пастановы №1584 падтрымалі 321 народны дэпутат.
Згодна з дакументам, Саўчанка ўключаецца ў склад пастаяннай дэлегацыі Вярхоўнай Рады ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.
Старшыні Вярхоўнай Рады Уладзіміру Гройсману даручана накіраваць тэкст звароту ў Еўрапейскі парламент, Парламенцкую асамблею Рады Еўропы, Парламенцкую асамблею АБСЕ, ААН, Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа.