У Менску абмяркоўваюцца пастаўкі электраэнэргіі ў Крым
6- 25.12.2014, 12:22
- 9,778
Лёс паставак электраэнэргіі ў акупаваны Крым развязваецца ў Менску на перамовах кантактнай групы
Пытанне аб тым, у якіх аб'ёмах і па якім графіку будзе адбывацца электразабеспячэнне анэксаванай Расеяй Крымскай паўвыспы, цяпер абмяркоўваецца на сустрэчы менскай кантактнай групы ўрэгулявання канфлікту ў Данбасе.
Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміў былы першы "віцэ-прэм'ер" Крыма, а цяпер паўнамоцны прадстаўнік Рэспублікі Татарстан у Рэспубліцы Казахстан Рустам Тэміргаліеў. З ягоных слоў, кіраўнікі Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Казахстана Нурсултан Назарбаеў "зрабілі прапанову" прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку, аднак той нібыта адказаў на гэта контраргументам ў выглядзе ўчорашняга адключэння электраэнэргіі на паўвыспе, чым ўмацаваў перагаворныя пазіцыі ў Менску, паведамляе Liga.net.
"Лукашэнка і Назарбаеў зрабілі Парашэнку прапанову, ад якой складана адмовіцца, але ўкраінскі прэзідэнт пастанавіў узмацніць перамоўныя пазіцыі, адключыўшы Крыму электрычнасць... У выпадку правалу перамоваў у Менску, Кіеў прадоўжыць стратэгію стымулявання пратэстных настрояў у Крыме, пік якіх прыпадзе на люты-сакавік - адключэнне святла супадуць з прыкметным зніжэннем ціску газа праз халады, дэфіцытам пітной вады і блакаваннем паставак прадуктаў харчавання на паўвыспу", - напісаў Тэміргаліеў.
"Высокаінтэлектуальным" крымскім чыноўнікам трэба ўстрымацца ад гучных заяў - ад іх усё роўна мала што залежыць. Адзіная рэкамендацыя - пастарацца не раз’юшваць яшчэ і крымскіх татараў неабдуманымі дзеяннямі і заявамі", - дадаў ён.
Нагадаем, у сераду Крым і Севастопаль праз перавышэнне ліміту на некалькі гадзін былі адключаныя ад энэргазабеспячэння. На 19:00 паводле Кіева серады блізу 740 тысяч жыхароў Крыма і Севастопаля заставаліся без святла. Адключэнне не адбіліся на энэргазабеспячэнні сацыяльна значных аб'ектаў акупаванай паўвыспы.
Учора ў Мінэнэрга Украіны паведамілі, што распрацавалі план веерных адключэнняў электрычнасці на акупаваных тэрыторыях Крыма і Данбаса.