На рынку ў Горадні затрыманы валютчык
21- 25.12.2014, 17:10
- 20,027
Валютчык абменьваў даляры на рублі па курсе Br14,3.
Пра гэта паведамілі ў прэс-службе УУС Гарадзенскага аблвыканкама.
Супрацоўнікі аддзела ў барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Кастрычніцкага райаддзела міліцыі Горадні выявілі факт незаконных валютных аперацый на рынку "Паўднёвы".
Нідзе непрацуючы мясцовы жыхар 1982 года нараджэння без наяўнасці адпаведнага дазволу абмяняў $50 на Br715 тысяч. Курс склаў Br14,3 тысяч. У якасці другога боку ўгоды выступіла мясцовая жыхарка 1966 нараджэння. Прадмет угоды як у замежнай валюце, так і ў беларускіх рублях канфіскаваны. Мужчына пазбавіўся таксама іншых грошай, якія былі пры ім, - $200. У дачыненні да ўдзельнікаў угоды складзеныя адміністрацыйныя пратаколы.