У Менску скасавалі сустрэчу кантактнай групы па сітуацыі ва Украіне
- 26.12.2014, 12:07
- 9,232
Сустрэчы кантактнай групы па сітуацыі ва Украіне ў Менску ў пятніцу, 26 снежня, не будзе.
Пра гэта, як паведамляе ТАСС, паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі.
Раней паведамлялася, што другі раунд працы кантактнай групы па Украіне павінен пачацца 26 снежня. Як паведамлялася, перамовы павінны былі прайсці ў закрытым рэжыме для прэсы.
У сераду, 24 снежня, у Доме прыёмаў МЗС Беларусі адбылася сустрэча кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны. Паседжанне доўжылася больш за пяць гадзін. У перамовах бралі ўдзел прадстаўнікі Украіны, Расеі, АБСЕ, а таксама самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік.