Лукашэнка змяніў кіраўніцтва ўрада, Нацбанка і адміністрацыі
315- 27.12.2014, 14:47
- 233,478
Новым прэм'ерам Беларусі прызначаны Андрэй Кабякоў.
Аляксандр Лукашэнка 27 снежня разгледзеў кадравыя пытанні. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе дыктатара.
Дыктатар прызначыў:
Кабякова Андрэя Уладзіміравіча - прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь;
Касінца Аляксандра Мікалаевіча - кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
Калавура Паўла Уладзіміравіча - старшынём Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь;
Мацюшэўскага Васіля Станіслававіча - першым намеснікам прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь;
Сямашку Уладзіміра Ільіча - намеснікам прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь;
Качанаву Наталлю Іванаўну - намесніцай прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь;
Жураўкова Міхаіла Анатольевіча - міністрам адукацыі;
Налівайку Сяргея Эдуардавіча - міністрам падаткаў і збораў;
Ваўка Віталя Міхайлавіча - міністрам прамысловасці;
Зіноўскага Уладзіміра Іванавіча - міністрам эканомікі;
Гаева Андрэя Анатольевіча - старшынём Дзяржаўнага камітэта ў маёмасці;
Снапкова Мікалая Генадзьевіча - намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
Бузоўскага Ігара Іванавіча - намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
Ліса Анатоля Васільевіча - старшынём Берасцейскага аблвыканкама;
Шарстнёва Мікалая Мікалаевіча - старшынём Віцебскага аблвыканкама;
Даманеўскага Уладзіміра Віктаравіча - старшынём Магілёўскага аблвыканкама;
Мядзведзеву Іну Віктараўну - старшынёй Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэнне:
Кацярыніча Дзмітрыя Сцяпанавіча - генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Менскі аўтамабільны завод» - кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ»;
Якаўлева Аляксея Уладзіміравіча - генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Белшына»;
Емяльяновіча Ігара Вячаслававіча - генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Кіруючая кампанія холдынгу «Менскі маторны завод»;
Ерамеева Аляксандра Сідаравіча - генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш»;
Пратуру Івана Іванавіча - генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельшкло»;
Сідарэнку Раісу Станіславаўну - намесніцай міністра адукацыі;
Забароўскага Аляксандра Міхайлавіча - першым намеснікам міністра эканомікі;
Дыктатар таксама вызваліў ад займаных пасадаў Уладзіміра Цалко і Канстанціна Сумара.