23 лiстапада 2024, Субота, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Шандаровіч: Пакуль Пуцін ва ўладзе, вайна ў Данбасе не закончыцца

11
Віктар Шандаровіч: Пакуль Пуцін ва ўладзе, вайна ў Данбасе не закончыцца

Калі Пуцін прайграе ў Данбасе, яму «стане няма пра што адкрываць рот".

Пра гэта ў інтэрв'ю ZN.ua заявіў вядомы расейскі публіцыст і праваабаронца Віктар Шандаровіч.

Паводле ягоных слоў, у Пуціна зараз галоўная задача - пошук громаадводаў, як «у самалёта, які выпускае цеплавыя шары, каб адысці ад ракет. І пры гэтым увесь час новы парадак дня».

«Таму пры Пуціне ніколі не скончыцца Данбас. Таму што калі ён прайграе гэта, яму стане проста няма пра што адкрываць рот. І адзіная намінацыя, у якой ён яшчэ мае шанец - гэта «рускі свет», імперыя, скрэпы, святая Корсунь...», - кажа Шандаровіч.

Як адзначае пісьменнік, паводле тэхналогіі гэта лёгка патлумачыць і зразумець на прыкладзе гісторыі Вялікага тэрору. «Дзе ёсць Сталін, дзе трэба ліквідаваць Кірава, ачысціць машыну ад старых бальшавікоў і застацца ва ўладзе. Гэта канкрэтная адміністрацыйная задача. Запускаецца механізм, які далей пачынае працаваць сам», - адзначае ён.

Акрамя таго, адказваючы на пытанне журналіста, што чакае Расею ў будучыні, Шандаровіч адказаў, што пры Пуціне нічога прынцыпова новага быць ужо не можа. «Калідор магчымасцей вельмі вузкі. Эканоміка разбураецца і выхад вонкі магчымы толькі пасля Пуціна. Пры Пуціне Расея прадоўжыць гінуць», - падкрэсліў Шандаровіч.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках