Washington Post: Расею чакае рост беспрацоўя і інфляцыі
6- 28.12.2014, 10:12
- 28,206
Сітуацыя складваецца крытычная.
Рост беспрацоўя і інфляцыі - менавіта такая перспектыва чакае Расею, калі Крамлю не атрымаецца пераадолець эканамічны крызіс, папярэджвае амерыканская Washington Post.
«Як я казаў раней, праблема Расеі ў тым, што ў яе не эканоміка, а бізнэс экспарту нафты, які субсідуе ўсё астатняе. І гэты бізнэс цяпер у дрэнным стане», - адзначае выданне.
Газета дадае: Уладзімір Пуцін прымушае расейскія кампаніі марнаваць даляры, але менавіта расейскаму ўраду прыйдзецца расплачвацца, калі ў гэтых кампаній пачнуцца праблемы.
На думку Washington Post, сітуацыя складваецца крытычная: «Даходы ад нафты зменшыліся, таму Расея пяройдзе ад лішку да дэфіцыту. І яна не можа пазычаць неабходныя грошы, таму што санкцыі праз уварванне ва Украіну адрэзалі Расею ад міжнародных крэдытных рынкаў».
Паменшыць уплыў санкцый Пуцін мог бы, калі б пакінуў свае «імперскія амбіцыі», піша аўтар.
«У адваротным выпадку, калі кошт нафты застанецца на ўзроўні 60 даляраў за барэль, па Расеі ўдараць беспрацоўе і інфляцыя. Каб зразумець наколькі ўсё становіцца сур'ёзным, звярніце ўвагу, што Пуцін ужо кажа аб усталяванні кантролю за коштам на гарэлку ва ўмовах павышэння ўсіх астатніх коштаў», - канстатуе аўтар у Washington Post.