23 снежня 2024, панядзелак, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банкі гатовыя купляць даляр па 14 тысяч рублёў

2
Банкі гатовыя купляць даляр па 14 тысяч рублёў

На фоне росту афіцыйнага курсу даляра, а таксама зніжэння валютнага збору з 30 да 20% камерцыйныя банкі падвышаюць курсы куплі валюты.

Так, пасля правядзення таргоў на біржы, здаць даляры ў некаторых банках можна ўжо па 13 900 - 14 000 рублёў, піша tut.by.

Самы высокі курс, паводле якога на гэты момант можна здаць даляры ў абменніку, усталяваў Цэптэр Банк. Тут за амерыканскую валюту гатовыя плаціць 14 000 рублёў. Пры гэтым прадаць даляры ў гэтым банку гатовыя за 14 820 рублёў (кошт указаны з улікам валютнага збору).

Выгодны курс на куплю валюты ўсталяваў і Белаграпрамбанк. За адзін даляр тут заплацяць 13900 рублёў. Крыху ніжэй курсы ў Прыёрбанку, БПС-Ашчадбанку, Белінвестбанку – 13 895 – 13 894 рубля, у Беларусбанку - 13 890 рублёў.

Самы нявыгадны курс, па якім можна здаць даляры, да абеду 29 снежня прапанаваў Беларускі народны банк (13 000 рублёў), некаторыя абменныя пункты МТБанка (13 300 рублёў), Масква-Менск (13 300 рублёў), БСБ Банк - 13 400 рублёў.

Самы высокі курс на куплю еўра, паводле звестак на 13.00, таксама прапаноўваў Цэптэр Банк: 17 000 рублёў.

У выхадныя з 25 да 28 снежня самы высокі курс куплі быў на ўзроўні 13 895 - 13 900 рублёў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках