25 снежня 2024, Серада, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Der Spiegel: Расеі пагражае сур'ёзны банкаўскі крызіс

5
Der Spiegel: Расеі пагражае сур'ёзны банкаўскі крызіс

Фінансавая падтрымка банкаў створыць дэфіцыт у расейскім бюджэце.

Пра гэта паведамляе нямецкае выданне Der Spiegel, піша Инопресса.ру.

Усяго праз некалькі дзён пасля таго, як Цэнтрабанк Расеі прыняў пастанову аказаць падтрымку банку "Траст", фінансавая дапамога была павялічаная з першапачатковых 30 млрд да 99 мільярдаў рублёў. Акрамя гэтага, ЦБ даў дадатковыя 28 млрд рублёў банку "Адкрыццё", які будзе саніраваць банк "Траст". Такім чынам, фінансавая падтрымка "падаражэла" з 460 млн да 2 млрд еўра. За ўсё Расеі, паводле ацэнцы міністра фінансаў Антона Сілуанава, давядзецца ўзяць крэдытаў на суму, адпаведную 0,7% яе ВУП.

Увогуле ж, праз зніжэнне коштаў нафты і заходніх санкцый, уведзеных у адказ на канфлікт на Украіне, расейская эканоміка апынулася ў самым буйным крызісе за апошнія гады, нагадвае выданне. З пачатку 2014 рубель страціў амаль палову кошту ў адносінах да даляра і еўра. Для падтрымкі нацыянальнай валюты ЦБР у масавым парадку скупляе рублі, у выніку чаго за апошні тыдзень інвалютныя рэзервы Расеі скараціліся на 13 млрд еўра і дасягнулі адзнакі ў 326 млрд еўра, што стала самым нізкім паказчыкам з 2009 года. Акрамя таго, раней расейскі Цэнтрабанк падняў галоўную адсоткавую стаўку да 17%, што прывяло да падаражэння крэдытаў для расейскай эканомікі, што і так перажывае крызіс.

Шмат хто ў расейскім урадзе крытыкуе павелічэнне галоўнай стаўкі, гаворыцца ў артыкуле. У прыватнасці, міністр эканамічнага развіцця Аляксей Улюкаеў у інтэрв'ю "Комсомольской правде" заклікаў нармалізаваць адсоткавую стаўку, паколькі падзенне рубля ўжо спыненае.

Між тым у наступным годзе кіраўнік Мінфіна Сілуан збіраецца аказаць фінансавую падтрымку і іншым расейскім банкам, у тым ліку банку ВТБ і "Газпрамбанк", якім, са слоў міністра, плануецца даць за 1,6 млрд і за 1,1 млрд еўра адпаведна. Налета расейская эканоміка, як падкрэсліў Сілуан, прадоўжыць знаходзіцца ў рэцэсіі, а кошт нафты застанецца на ранейшым нізкім узроўні. Таксама Расеі, на думку кіраўніка Мінфіна, неабходна скараціць вайсковыя выдаткі, якія складаюць амаль трэць бюджэту, гаворыцца ў матэрыяле.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках