Мадура абвінаваціў лідэра апазіцыі ў змове
- 4.12.2014, 10:27
- 3,951
Венесуэльскія ўлады прад'явілі абвінавачанне лідэрцы апазіцыі Марыі Корын Мачадо.
Яе абвінавачваюць у тым, што яна брала ўдзел у меркаванай змове з мэтай забойства прэзідэнта Нікаласа Мадура, - піша Lenta.ru.
Пасля прад'яўлення абвінавачвання апазіцыянерка пад варту ўзятая не была. Выйшаўшы да дзесяткаў сваіх прыхільнікаў, яна заклікала іх змагацца за «дэмакратыю і свабоду». Калі Марыю Корын Мачадо прызнаюць вінаватай, яна можа быць прысуджаная да пазбаўлення волі на тэрмін ад васьмі да 16 гадоў.
Апазіцыя абвінавачвае Мадура, пераемніка нябожчыка Уга Чавеса, у тым, што ён зрабіў больш жорсткай «хватку» дзяржавы ў дачыненні да судовай і выбарчай сістэмы. На яе думку, гэта зроблена для таго, каб сацыялісты пацяснілі апазіцыянераў на парламенцкіх выбарах у 2015 годзе.
47-гадовая Мачадо знаходзілася на пярэднім краі буйных вулічных пратэстаў супраць дзеючай улады ў пачатку гэтага года. У беспарадках загінулі дзесяткі чалавек. Кіруючыя сацыялісты на чале з Мадура, былым кіроўцам аўтобуса і прафсаюзным лідэрам, абвінавачваюць апазіцыю ў змове, арганізаванай ЗША, з мэтай звяржэння ўраду.