Судовыя выканаўцы змогуць забіраць пасведчанні кіроўцы ў даўжнікоў
50- 5.12.2014, 16:50
- 30,230
У Беларусі судовых выканаўцаў плануецца надзяліць новымі паўнамоцтвамі.
Адным з іх будзе часовае абмежаванне на кіраванне транспартнымі сродкамі.
Пра гэта паведаміў сёння міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі падчас онлайн-канферэнцыі на сайце БелТА.
«Судовым выканаўцам плануецца перадаць паўнамоцтвы па часовым абмежаванні права грамадзяніна, які з'яўляецца даўжніком па выканаўчай справе, на выезд з Рэспублікі Беларусь, часовае абмежаванне права грамадзяніна, які з'яўляецца даўжніком, на кіраванне механічнымі транспартнымі сродкамі, на паляванне», - растлумачыў міністр.
Гэтыя і іншыя новаўвядзенні прадугледжаны ў падрыхтаваных Мінюстам законапраектах «Аб судовых выканаўцах» і «Аб выканаўчай вытворчасці». Судовым выканаўцам прапануецца даць права выносіць пастанову аб затрыманні і прымусовую адбуксіроўку (эвакуацыю) транспартнага сродку даўжнiка, якая падлягае арышту, на ахоўную стаянку. Таксама плануецца, што выканаўцы змогуць атрымліваць звесткі (дакументы) у правядзенні натарыяльных дзеянняў, аглядаць і абследаваць тэрыторыю, мэблю, сейфы і іншыя магчымыя месцы захоўвання маёмасці і грошай і г. д.