Яраш: Лукашэнка баіцца рэвалюцыі не менш, чым Пуцін
27- 8.12.2014, 16:00
- 71,931
Лідар "Правага сектара" адказаў на абвінавачванні беларускага дыктатара.
Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны, лідар партыі "Правы сектар" Дзмітрый Яраш пракаментаваў выказванне Аляксандра Лукашэнкі. 17 кастрычніка падчас прэс-канферэнцыі для расейскіх рэгіянальных СМІ Лукашэнка заявіў, што экс-прэзідэнт Віктар Януковіч фінансаваў "Правы сектар", паведамляе "Еўрарадыё".
"Віктар Фёдаравіч (Януковіч) фінансаваў "Правы сектар". Бо ён супраць Юлі (Цімашэнкі) будзе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. І дадаў: "Стварыў сілу, якая яго і знішчыла".
Як вядома, "Правы сектар" - гэта аб'яднанне правых сіл ва Украіне, якое з'явілася ў канцы 2013 года і якое стала арганізаванай сілай Майдана. Цяпер гэта палітычная партыя.
Дзмітрый Яраш у інтэрв'ю часопісу "Esquire Ukraine" (№32 за снежань 2014 года) зняпраўдзіў сцвярджэнне Лукашэнкі. Ён падкрэсліў, што фінансаванне партыі празрыстае, а заяваў супраць Юліі Цімашэнкі "Правым сектарам" ніколі не прымалася.
Яраш таксама адзначыў, што многія беларусы "распавядаюць пра Лукашэнку". І ва ўкраінскага палітыка склалася ўражанне, што ён робіць такія дзіўныя заявы проста таму, што "баіцца рэвалюцыі не менш, чым Пуцін".