2 траўня 2024, Чацвер, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клічко пойдзе на тэледэбаты з Януковічам пасля яго адстаўкі

33
Клічко пойдзе на тэледэбаты з Януковічам пасля яго адстаўкі

Лідар украінскай апазіцыйнай партыі УДАР Віталь Клічко згодны ўзяць удзел у дэбатах з Віктарам Януковічам.

Але толькі пасля сыходу апошняга з пасады прэзідэнта краіны.

Такую заяву апазіцыйны палітык зрабіў на сваёй старонцы ў Facebook.

"СМІ пішуць, быццам Януковіч гатовы дэбатаваць са мной. Не на Майдане, вядома, таму што там жа "высокааплатныя экстрэмісты", а на тэлебачанні. У дэмакратычных краінах - гэта нармальная практыка падчас перадвыбарчай кампаніі. Я гатовы ўзяць удзел у тэлевізійных дэбатах з Януковічам. Але спачатку ён павінен зрабіць адзін мужны крок. У тым вострым палітычным і эканамічным крызісе, да якога давяла Украіну яго ўлада, прызнаць сваю адказнасць і падаць у адстаўку. І ў рамках прэзідэнцкай кампаніі я ў любы момант гатовы сустрэцца з Януковічам на дэбатах", - заявіў лідар УДАРу.

9 лютага Клічко, выступаючы на сцэне Майдана, выклікаў Януковіча на дэбаты, якія прапанаваў правесці проста на плошчы Незалежнасці. Сёння Януковіч вылучыў апаненту сустрэчную прапанову - падыскутаваць на адным з тэлеканалаў. Прычым дэбаты могуць прайсці на любым канале, які выступіць з адпаведнай прапановай, як на прыватным, так і дзяржаўным.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках