2 траўня 2024, Чацвер, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінец пратараніў аўтамабіль Чарнаморскага флоту Расеі

1
Украінец пратараніў аўтамабіль Чарнаморскага флоту Расеі

У Севастопалі адбылося ДТЗ, у якім пацярпелі вайскоўцы Чарнаморскага флоту Расеі.

На дарозе з аднабаковым рухам Lada на вялікай хуткасці вылецела насустрач медыцынскаму аўтамабілю вайсковай часткі, паведамляе РБК.

У выніку сутыкнення кіроўца легкавіка загінуў, восем пасажыраў УАЗа атрымалі пераломы і ўдары. У іх ліку жанчына.

«З траўмамі розных ступеняў цяжкасці яны былі дастаўленыя ў бальніцу», - гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях. Жыццям пацярпелых вайскоўцаў нішто не пагражае, падкрэслілі ў ведамстве.

Як высветлілася, жыхар Украіны, які пратараніў аўтамабіль Чарнаморскага флоту Расеі, незадоўга да ДТЗ паспеў здзейсніць некалькі аварый на вуліцах Севастопаля, пасля чаго паспрабаваў уцячы.

У снежні мінулага года ў буйным ДТЗ у Растоўскай вобласці загінулі двое вайскоўцаў - начальнік аўтадарожнай службы Паўднёвай ваеннай акругі і яго падначалены. Ахвярамі дарожнай аварыі сталі 41-гадовы палкоўнік Віталь Астапенка і 43-гадовы старэйшы прапаршчык вайсковай часткі 11384.

Інцыдэнт адбыўся ў Тацінскім раёне на 255 км аўтадарогі Валгаград - Каменск. Кіроўца Hyundai Solaris моцна перавысіў хуткасць, не справіўся з кіраваннем і выскачыў на сустрэчную паласу, літаральна ўляцеўшы пад вялікагрузную фуру MAN. У выніку аварыі кіроўца іншамаркі і пасажыр ад атрыманых траўмаў памерлі на месцы. Прычынай сутыкнення стала перавышэнне хуткасці аўтамабіля Hyundai.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках