У чацвер да +8°C
1- 12.02.2014, 12:16
- 9,852
У бліжэйшыя суткі, 13 лютага, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі.
Пра гэта паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.
На большай частцы тэрыторыі рэспублікі прагназуюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Ноччу і раніцай па паўночным захадзе краіны сіноптыкі абяцаюць моцны мокры снег, наліпанне мокрага снегу. Месцамі туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 3-8 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, у дзённыя гадзіны будзе плюс 1-6, па паўднёвым усходзе - да 8 градусаў цяпла.
Такі характар надвор'я адпавядае аранжаваму ўзроўню небяспекі.