2 траўня 2024, Чацвер, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Салігорска абрабаваў краму з муляжом пісталета

4
Жыхар Салігорска абрабаваў краму з муляжом пісталета

Чалавек у масцы і з прадметам, падобным на пісталет, абрабаваў краму аўтазапчастак, якая знаходзіцца ў пасёлку Паўночны.

У касе на той момант было 2 мільёна 913 тысяч рублёў, якімі і завалодаў рабаўнік. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела крымінальнага вышуку Салігорскага РАУС Валерый Валасюк.

Прыкладна праз пяць хвілін пасля інцыдэнту аб рабаванні было паведамлена ў міліцыю. У выніку ўведзенага на тэрыторыі Менскай вобласці спецыяльнага плана «Сірэна» ў 16.30 на дарозе паблізу вёскі Прусы Старадарожскага раёна супрацоўнікамі мясцовага РАУС затрыманая аўтамашына «Аўдзі-80» пад кіраваннем кіроўцы таксі, жыхара Салігорска, у якой знаходзіліся чацвёра жыхароў Салігорска, якія раней былі судзімыя за крадзяжы, рабаванні, разбой і незаконны абарот наркотыкаў. Усе яны змешчаныя ў ІЧУ, перадае «Электронный Солигорск».

Узбуджаная крымінальная справа па артыкуле 207 частка 1 КК РБ - разбой (ужыванне гвалту, небяспечнага для жыцця або здароўя пацярпелага, альбо пагроза прымянення такога гвалту з мэтай непасрэднага завалодання маёмасцю - караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках