2 траўня 2024, Чацвер, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па амністыі могуць вызваліць да двух тысяч чалавек

12
Па амністыі могуць вызваліць да двух тысяч чалавек

У 2014 годзе можа быць аб'яўленая амністыя з нагоды святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У выніку на волю могуць выйсці каля двух тысяч асуджаных. Пра гэта паведамляе БелаПАН.

У цяперашні час ва ўстановах крымінальна-выканаўчай сістэмы Беларусі знаходзіцца амаль 30 тысяч асуджаных.

Згодна з заканадаўствам, пад амністыю падпадаюць асобы, якія па свайму сацыяльнаму статусу або стану здароўя заслугоўваюць прабачэння. У прыватнасці, да такіх асоб могуць быць аднесеныя непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, а таксама жанчыны і адзінокія мужчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. Акрамя таго, пад амністыю могуць трапіць інваліды, удзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама асобы, якія здзейснілі злачынствы, што не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі.

Адначасова з гэтым заканадаўствам прадугледжаны шырокі пералік асоб, якія не могуць выйсці на волю па амністыі. Да іх, у прыватнасці, адносяцца людзі, асуджаныя за найбольш небяспечныя злачынствы супраць чалавека, супраць уласнасці, а таксама супраць парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці. Акрамя гэтага, амністыя не можа быць прымененая да асоб, якія зрабілі злачынствы супраць грамадскай бяспекі, а таксама асуджаных, да якіх раней ужо ўжывалася амністыя і яны зноў учынілі злачынствы.

Як раней паведамлялася, падчас амністыі 2012 года палітвязні не змаглі выйсці на волю.

З 1991 года ў Беларусі было прынята 12 законаў аб амністыі. Прыняцце такіх законаў было прымеркавана, у прыватнасці, да 50-годдзя, 60-годдзя, 65-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках