«Урок беларускай мовы» - у спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
18- 12.02.2014, 16:12
- 19,611
Афіцыйная газета «Рэспублiка» апублікавала абноўлены спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Першым пунктам ідуць CD, канфіскаваныя ў 2008 годзе ў журналіста Алеся Буракова. Гэта фільм польскага рэжысёра Міраслава Дэмбіньскага пра лёс закрытага ўладамі гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа. Другі дыск - гэта запіс канцэрту «Салідарныя з Беларуссю», які праходзіў у цэнтры Варшавы. Экстрэмісцкай гэтую прадукцыю прызнаў суд Кастрычніцкага раёна Гродна, нагадвае «Наша Нiва».
Таксама ў спісе альбом «Прэс-фота Беларусі 2011». Яго экстрэмісцкім прызнаў суд Ашмянскага раёна. Рашэнне выклікала вялікае абурэнне ў Беларусі і свеце. Альбом утрымліваў здымкі лепшых беларускіх фатографаў.
Астатнія пазіцыі ў спісе займаюць выданні аб гісторыі Расеі і некаторых плыняў праваслаўя.