2 траўня 2024, Чацвер, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ліванская гарналыжніца зняславілася на Алімпіядзе праз фотасесію

15
Ліванская гарналыжніца зняславілася на Алімпіядзе праз фотасесію

Шчырыя здымкі ліванскай спартоўкі Джэкі Шамун справакавалі гучны скандал у яе краіне.

На выкладзеных у інтэрнэце фота і відэа яна пазуе напаўаголенай для календара.

Гэтыя выявы прыцягнулі ўвагу да Джэкі Шамун, якая бярэ ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Сочы. Здымкі з ейнай фотасесіі нават былі паказаныя на ліванскай тэлевізіі, піша РБК.

Міністру спорту і моладзі Лівана Фейсал Карамі заклікаў правесці расследаванне паводле факту інцыдэнту, каб выратаваць рэпутацыю краіны. Напярэдадні прайшло спецыяльнае пасяджэнне нацыянальнага Алімпійскага камітэта, прысвечанае гэтай нагодзе.

Кіраўнік Алімпійскай дэлегацыі Лівана заявіў, што спартоўцы забаранілі каментаваць у СМІ гэтую сітуацыю. Карыстальнікі сацсетак абрынуліся на Шамун з крытыкай за яе паводзіны. Адзначым, што хоць Ліван і з'яўляецца адной з самых ліберальных краін арабскага свету, паводле заходніх стандартаў краіна ўважаецца за даволі кансерватыўную.

Сама Шамун апублікавала ў «Фэйсбуку» нататку, у якой выказала сваю пазіцыю. Паводле яе слоў, на відэа і здымках, якія трапілі ў сеціва, была сфатаграфаваная самая падрыхтоўка да фотасесіі, а не канчатковы прадукт. Гэтыя матэрыялы не варта было паказваць шырокай публіцы, падкрэсліла Шамун.

«Я хачу папрасіць прабачэння ва ўсіх вас. Я ведаю, што Ліван - гэта кансерватыўная краіна, і такія выявы не адлюстроўваюць нашу культуру», - дадала спартоўка. Яна таксама папрасіла карыстальнікаў сеціва спыніць распаўсюд гэтых фота і забыцца пра скандал. «Гэта дапаможа мне засяродзіцца на тым, што сапраўды важна цяпер - трэніроўкі і спаборніцтвы», - рэзюмавала Шамун.

Шэраг карыстальнікаў сацсетак падтрымалі гарналыжніцу ў гэтым канфлікце. Ліванскія блогеры, у прыватнасці, звярнулі ўвагу, што цяпер гэта дурноцце займацца такімі дробязямі, калі становішча ў краіне вельмі напружанае. «Штотыднёвыя выбухі ў Ліване - гэта не вельмі важна. А вось шчырая фотасесія Джэкі Шамун - гэта скандал», - іранічна адзначыў адзін з карыстальнікаў «Твітэру».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках