2 траўня 2024, Чацвер, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт жылля ў рэгіёнах: самы дарагі квадратны мэтар - у Віцебску

31
Кошт жылля ў рэгіёнах: самы дарагі квадратны мэтар - у Віцебску

Кошт квадратнага мэтра ў рэгіёнах Беларусі расце гэтак жа імкліва, як і ў сталіцы.

А ў некаторых абласцях яны ўжо актыўна набліжаюцца да менскіх паказчыкаў. Партал «Інтэрфакс» піша, як мяняўся кошт жытла ў рэгіёнах увесь мінулы год, і якія кватэры ўважаюць за лепшае купляць у абласных гарадах.

У Берасці часцей купляюць аднапакаёўкі, а ў Гародні - двухпакаёвыя кватэры

Лідэрам у росце кошту квадрату сярод рэгіёнаў у 2013 годзе стаў Віцебск - там кошт мэтра вырас амаль на траціну або на 30,8% - з 800 да 1066 даляраў. Гэта, дарэчы, самая высокі кошт сярод абласных цэнтраў. Потым ідзе Берасце і Гомель. Дарэчы, цікава, што першыя шэсць месяцаў мінулага года ўсё было наадварот - Берасце абганяла Віцебск у кошце нерухомасці. А вось самы танны летась мэтар сярод буйных абласных гарадоў быў у Магілёве - 913 даляраў за квадратны мэтар.

Тым не менш, попыт на кватэры ў абласных гарадах адрозніваецца. Напрыклад, у Гомелі за год сталі купляць толькі на 11,8 % больш кватэр, чым у папярэдні год. Ды і сярэдні кошт кватэры з пачатку года амаль не змяніўся.

А вось у Магілёве за год было прададзена і набыта амаль на чвэрць больш кватэр, чым годам раней, а кошт за квадратны мэтар за год вырас на 20%. Дарэчы, часцей за ўсё куплялі кватэры ў Магілёве, як ні дзіўна, у кастрычніку.

Больш за ўсё ж жылля купілі ў Гародні - аж на 44,5% больш, чым у папярэдні год. Далёка не адышло і Берасце - там колькасць прададзеных і набытых кватэр павялічылася на 33,6%.

Дарэчы, цікава, што ў Берасці, напрыклад, самыя запатрабаваныя летась былі «аднапакаёўкі», а вось у Гародні ўважалі за лепшае купляць двухпакаёвыя кватэры.

Больш за ўсё жытла беларусы купляюць у красавіку

Выяўляецца, пара года ўплывае не толькі на настрой беларусаў, але і на іхнае жаданне купляць нерухомасць. Асабліва гэта прыкметна ў рэгіёнах. Напрыклад, летась беларусы часцей за ўсё куплялі кватэры ў красавіку і з ліпеня да кастрычніка. Такую цікавасць да нерухомасці экспэрты тлумачаць тым, што гэтыя месяцы ідуць пасля святаў, і людзі паспяваюць назапасіць грошы.

«У рэгіёнах Новы год, травеньскія святы і лета - гэта не сэзон, бо тады больш адпачынкаў. А красавік, калі людзі пасля святаў могуць неяк назапасіць грошай і выйсці з вялікіх выдаткаў, - адзін з самых спраўных месяцаў, у яго часцей за ўсё адбываецца больш за ўсё ўгод», - кажа аналітык інтэрнэт-цэнтра нерухомасці Realt.by Арцём Сахарэвіч. - «А бліжэй да восені спачатку ўзрастае чыннасць на рынку арэнды, а затым на рынку куплі-продажу таксама адзначаюць рост попыту на кватэры», - дадае ён.

У Менску ж, са слоў экспэрта, сэзонныя працэсы больш згладжаныя, у залежнасці ад стану рынку ў сталіцы, і ў чэрвені могуць купіць больш за тысячу кватэр.

Пасля калійнага скандалу ў Салігорску пакінулі купляць кватэры

Падаражэлі мэтры не толькі ў буйных абласных местах, але і ў райцэнтрах. Так, больш за ўсё летась вырас кошт на квадратны мэтар у Барысаве - 37,2%, Бабруйску - 36,4% і Маладзечне - 32,9%. А вось горад-шахцёр, які зазвычай быў лідэрам сярод раённых гарадоў, гэтым разам апынуўся ззаду - скандал у калійнай сфэры сур'ёзна падрэзаў мясцовы рынак жылля, і кошт мэтра да канца года вырас толькі на 7%.

«Так, у нас сапраўды знізілася цікавасць да нерухомасці пасля таго, як Беларуськалій і Уралкалій скасавалі стасункі», - распавялі ў адным з мясцовых агенцтваў нерухомасці. «Але, думаем, неўзабаве гэтая тэндэнцыя зменіцца», - дадаюць яны.

Як змяніўся кошт квадратнага мэтра ў рэгіёнах за год?

У параўнанні са студзенем 2013 года, у мінулым годзе кошт квадратнага мэтра рос не толькі ў буйных абласных цэнтрах, але і ў невялікіх гарадах.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках